Беларуская Служба

Паліцыя нагадвае пра правіла выбарчай цішыні падчас прэзідэнцкіх выбараў

01.06.2025 11:42
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў удзельнічаюць два кандыдаты, якія атрымалі самую вялікую колькасць галасоў у першым туры.
 .    .
Ілюстрацыйны здымак. Жанчына галасуе на выбарах.Фота: PAP/Paweł Supernak

Да 6.00 раніцы паліцыя зафіксавала 1 злачынства і 148 адміністрацыйных парушэнняў правіла выбарчай цішыні.

У Польшчы адбываецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Да закрыцця выбарчых участкаў (21.00) забараняецца праводзіць агітацыю за кандыдатаў. Паліцыя нагадвае, што службы правапарадку па ўсёй краіне праводзяць праверкі, забяспечваюць бяспеку і грамадскі парадак. Праверкі адбываюцца асабліва каля выбарчых участкаў, дзе праходзіць галасаванне.

Нагадаем, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў удзельнічаюць два кандыдаты, якія атрымалі самую вялікую колькасць галасоў у першым туры. Гэта Рафал Тшаскоўскі, кандыдат “Грамадзянскай кааліцыі”, які атрымаў у першым туры 31,36% галасоў і Караль Наўроцкі – фармальна незалежны кандыдат, якога падтрымлівае партыя  “Права і справядлівасць”. У першым туры ён атрымаў 29,54% галасоў.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў два тыдні таму выбарчая яўка склала 67,31%.

IAR/нг

Грамадзяне Польшчы выбіраюць новага прэзідэнта падчас другога тура выбараў

01.06.2025 08:28
Выбарчыя ўчасткі працуюць па ўсёй краіне ад 7 раніцы да 21.00.