Больш за 700 000 чалавек зарэгістраваліся на выбары прэзідэнта Польшчы за мяжой, паведаміла ўпаўнаважаная Міністэрства замежных спраў Польшчы па арганізацыі выбараў за мяжой Юстына Хшаноўска(Justyna Chrzanowska):
- Колькасць выбарчых участкаў таксама была рэкордная, то бок іх было на 100 больш, чым падчас парламенцкіх выбараў у 2023 годзе. Прэзідэнцкія выбары, гэта таксама рэкордная колькасць людзей, якія мелі права голасу – у другім туры, гэта было 722 тысячы грамадзян. Пасля першага тура, для ўдзелу ў другім туры зарэгістраваліся дадаткова больш за 176 тысяч польскіх грамадзян.
За межамі Польшчы за Рафала Тшаскоўскага прагаласавалі 63,49 працэнта выбаршчыкаў – гэта 383 722 чалавекі. У сваю чаргу Караля Наўроцкага падтрымалі 36,51 працэнтa выбаршчыкаў, то бок 220 667 чалавек.
Рафал Тшаскоўскі перамог, між іншым, у Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Беларусі, Аўстраліі і ў Кітаі. У сваю чаргу Караль Наўроцкі, як і ў першым туры, у ЗША і Канадзе, Косаве, а таксама ў Босніі і Герцагавіне.
Яўка ў другім туры выбараў сярод польскіх выбаршчыкаў за мяжой склала 84,26 працэнта.
IAR/аз