Беларуская Служба

Урад плануе пашырыць магчымасць адбывання пакарання з выкарыстаннем электроннага бранзалета

06.06.2025 09:44
У цяперашні час па гэтай сістэме можна адбываць пакаранні да паўтара года пазбаўлення волі. Пасля змяненняў гэта будуць два гады.
Электронны бранзалет для асуджаныхfoto: www.sw.gov.pl

Урад плануе пашырыць магчымасць адбывання пакарання з выкарыстаннем электроннага бранзалета - піша «Rzeczpospolita». У цяперашні час па гэтай сістэме можна адбываць пакаранні да паўтара года пазбаўлення волі. Пасля змяненняў гэта будуць два гады.

Таксама будзе падоўжаны тэрмін адбывання канца тэрміну пакарання пад электронным маніторынгам. У цяперашні час гэта магчыма для людзей, якія адбываюць пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі, і якім засталося адсядзець шэсць месяцаў. Згодна з планамі ўрада, гэты тэрмін павінен быць падоўжаны да 18 месяцаў.

Міністэрства юстыцыі хоча, каб змены ўступілі ў сілу ў сярэдзіне 2026 года.

«У цяперашні час па сістэме электроннага маніторынгу адбываюць пакаранне 6214 асуджаных, і магло б да 10 тысяч», - адзначае «Rzeczpospolita».

ав