Галандскія эксперты па крыміналістыцы распрацавалі тэхналогію, якая дазваляе выявіць deepfake відэа. Гэты метад першапачаткова выкарыстоўваўся ў судова-медыцынскіх экспертызах.
Дыпфэйкі – гэта штучна створаныя відэа, на якіх людзі кажуць або робяць тое, чаго яны ніколі не казалі і не рабілі. Тое, што нельга ўбачыць няўзброеным вокам, будзе расшыфравана метадам, распрацаваным прафесарам Амстэрдамскага ўніверсітэта Зэна Герадцам.
Дэтэктар выяўляе прыток крыві ў венах твару, пад уздзеяннем якога колер твару ледзь прыкметна змяняецца. Тэхніка дазваляе вымераць гэтыя змены ў 79 пунктах. Паводле адмыслоўцаў, найлепшымі месцамі для такога вымярэння з'яўляюцца вочы, лоб і сківіца, бо ў гэтых зонах вены знаходзяцца блізка да скуры.
Чакаецца, што ў будучыні дэтэктар будзе шырока выкарыстоўвацца, паколькі колькасць глыбокіх фэйкаў, якія выкарыстоўваюцца для правакацый, шантажу і пашкоджання рэпутацыі дзяржаўных і прыватных асоб, сістэматычна расце.
IAR/аз