Беларуская Служба

Польшча выходзіць з Атаўскай канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін

26.06.2025 17:11
Выхад з канвенцыі дазволіць пачаць стварэнне запасаў гэтых узбраенняў. Канчаткова рашэнне павінна быць пацверджана дыпламатычнымі каналамі.
Супрацьпяхотная мінаMelnikov Dmitriy / Shutterstock

У чацвер, 26 чэрвеня, Сейм Польшчы падтрымаў законапраект аб выхадзе краіны з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе выкарыстанне супрацьпяхотных мін. За рашэнне прагаласавалі 413 дэпутатаў, супраць выступілі 15, устрымаліся — трое.

Урадавы законапраект аб дэнансацыі быў унесены ў Сейм у траўні. Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што гэты крок з’яўляецца ключавым дзеля ўмацавання бяспекі рэгіёну.

«Польшча не можа заставацца звязанай абмежаваннямі, якія перашкаджаюць абараняць Радзіму», — заявіў міністр.

Паводле яго, ініцыятыва па выхадзе з канвенцыі належыць Польшчы, краінам Балтыі і Фінляндыі — сябрам НАТА. Парламент Фінляндыі ўжо прыняў аналагічнае рашэнне на мінулым тыдні, краіны Балтыі — яшчэ ў траўні.

Выхад з канвенцыі дазволіць згаданым краінам пачаць стварэнне запасаў гэтых узбраенняў. Канчаткова рашэнне павінна быць пацверджана дыпламатычнымі каналамі.

PAP/IAR/эж

Фінляндыя выходзіць з канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін

01.04.2025 18:19
Фінляндыя далучыцца да краін Балтыі і Польшчы ў выхадзе з Атаўскай канвенцыі, заявіў прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа (Petteri Orpo).