Беларуская Служба

ВМС Польшчы спусцілі на ваду сучасны карабель вадыёэлектроннай разведкі (ФОТА/ВІДЭА)

01.07.2025 18:17
ORP Jerzy Różycki абсталяваны комплексам апаратуры апошняга пакалення, якая дазваляе перахопліваць і аналізаваць радыёсігналы ў шырокім дыяпазоне.
   ORP Jerzy Różycki. , 1  2025
Цырымонія спуску карабля ORP Jerzy Różycki. Гдыня, 1 ліпеня 2025 года PAP/Adam Warżawa

1 ліпеня ў порце Гдыня Ваенна-марскія сілы Польшчы спусцілі на ваду ORP Jerzy Różycki – першы з двух сучасных караблёў радыёэлектроннай разведкі праекту Delfin.

74-метровы карабель водазмяшчэннем каля 3 тыс. тон абсталяваны перадавымі сістэмамі радыёэлектроннай разведкі. Чатыры дызель-генератары забяспечваюць энерганезалежнасць судна падчас працяглых місій. Адмысловую ўвагу канструктары надалі сістэмам пасіўнага назірання і перахопу сігналаў.

PAP/Adam Warżawa PAP/Adam Warżawa

ORP Jerzy Różycki абсталяваны комплексам апаратуры апошняга пакалення, якая дазваляе перахопліваць і аналізаваць радыёсігналы ў шырокім дыяпазоне. Сістэма можа адначасова суправаджаць да 500 радыёкрыніц з высокай дакладнасцю пеленгацыі.

Для акустычнай разведкі прадугледжаная буксіраваная гідраакустычная станцыя з дальнасцю выяўлення да 50 км. Сістэма кіравання разведдадзенымі на базе нейрасеткавых алгарытмаў забяспечвае аўтаматычную класіфікацыю цэляў і перадачу інфармацыі камандаванню флота ў рэжыме рэальнага часу.

ORP Jerzy Różycki/materiały prasowe ORP Jerzy Różycki/materiały prasowe

Судна названа ў гонар выдатнага польскага матэматыка, крыптографа і супрацоўніка польскай ваеннай разведкі Ежы Ружыцкага. У 1930-х гадах ён разам з калегамі з Бюро шыфраў Генштаба Войска Польскага ўзламаў нямецкую шыфравальную машыну «Энігма».

вс