Беларуская Служба

Прэзідэнт Караль Наўроцкі: Наша армія павінна стаць наймацнейшай арміяй НАТА ў Еўропе

15.08.2025 13:11
У Варшаве праходзіць ваенны парад, у якім ўдзельнічаюць больш за 4 тысячы жаўнераў, каля 50 паветраных суднаў і 300 адзінак найноўшай вайсковай тэхнікі.
    , , 15  2025 .
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, Варшава, 15 жніўня 2025 г. PAP/Rafał Guz

У сталіцы Польшчы праходзіць парад з нагоды Дня войска Польскага. У сваім выступленні прэзідэнт Караль Наўроцкі падкрэсліў, што нават у часы міру палякі павінны дбаць пра незалежнасць краіны.

«Мы мусім прыкладаць усе намаганні і сродкі, каб Польшча была ў бяспецы, а Войска Польскае магло развівацца і мадэрнізавацца, каб у ім служыла ўсё больш жаўнераў. У кароткі час мы павінны быць не трэцяй, а першай наймацнейшай арміяй Паўночнаатлантычнага альянску ў Еўропе», — заявіў кіраўнік дзяржавы адназанчана ўказваючы на Расію, як на патэнцыйнага ворага краіны. 

У парадзе ўдзельнічаюць больш за 4 тысячы вайскоўцаў усіх родаў войскаў, у тым ліку, жаўнеры саюзніцкіх армій, прадстаўлена каля 50 паветраных суднаў і 300 адзінак найноўшай вайсковай тэхнікі.

Сёлета ўпершыню сухапутная і паветраная часткі параду дапаўняюцца марскім элементам — караблі ВМС Польшчы ўдзельнічаюць у марскім парадзе на водах Балтыкі каля Хэля.

Дзень войска Польскага традыцыйна адзначаецца 15 жніўня — у гадавіну перамогі ў Варшаўскай бітве 1920 года.

IAR/эж


105 гадоў Цуду на Вісле — бітве, якая ацаліла Польшчу і Еўропу

15.08.2025 07:46
Ці Цуд на Вісле сапраўды быў цудам ды што цікавага можна пабачыць у Музеі Варшаўскай бітвы ў Радзыміне? Адказвае гісторык Анджэй Мейснэр.  

Польшча надае прыярытэт бяспецы і інвесціруе ў сваю армію, як ніколі раней

15.08.2025 12:06
У цяперашні час польская армія праходзіць інтэнсіўную мадэрнізацыю, мэтай якой з'яўляецца павелічэнне колькасці жаўнераў і паляпшэнне аснашчэння.

У Дзень Войска польскага прэзідэнт Караль Наўроцкі ўшанаваў памяць Юзэфа Пілсудскага 

15.08.2025 09:47
Кульмінацыяй свята Войска польскага стане вайсковы парад «Дзякуем за вашу службу», які пачнецца апоўдні на варшаўскай Вісластрадзе.