Прэм’ер-міністр Дональд Туск напісаў у сацсетцы X, што гульня за будучыню Украіны, бяспеку Польшчы і ўсёй Еўропы ўвайшла ў вырашальную фазу. Кіраўнік урада адзначыў, што апошнія падзеі пацвярджаюць: Расія прызнае толькі мову сілы, а Уладзімір Пуцін чарговы раз паказаў сваю бязлітаснасць і палітычную хітрасць. Паводле слоў прэм’ера, ключавая задача Захаду цяпер — захаваць адзінства.
Уначы па польскім часе прэзідэнты ЗША і Расіі сустрэліся ў Анкарыджы на Алясцы. Яны абмяркоўвалі будучыню Украіны і магчымыя мірныя рашэнні. Сёння (16.08) еўрапейскія лідары правялі дзве відэаканферэнцыі, пасля якіх апублікавалі афіцыйную заяву. Яе галоўным патрабаваннем з’яўляецца бяспека і суверэнітэт Украіны.
IAR/нг