Палякі ўсё часцей займаюцца так званай «праверкай фактаў» (анг. fact-checking), гэта значыць пацвярджэннем дакладнасці пэўнай інфармацыі ці сітуацыі. Першай арганізацыяй, якая пачала гэтую дзейнасць, стала асацыяцыя «Дэмагог» (поль.Demagog), якая з 2014 года правярае заявы палітыкаў, перадвыбарчыя абяцанні і змагаецца з фэйкавымі навінамі і дэзынфармацыяй.
Намеснік кіраўніка Аддзела палітычнай праверкі фактаў асацыяцыі Адам Матэрнік (Adam Maternik), заявіў, што пра любыя праблемы можна паведаміць на сайце demagog.org.pl:
- Зразумела, мы не можам праверыць усё, але тое, пра што нам паведамляюць чытачы – гэта наш прыярытэт. На нашай старонцы можна запoўніць адмысловую заяўку, дадаць спасылку на крыніцу інфармацыі. Мы стараемся правяраць гэта па магчымасці.
Падчас прэзідэнцкай кампаніі «Дэмагог», сярод іншага, праводзіў кампанію «Выбары без ашуканцаў», мэтай якой было падтрымаць выбаршчыкаў у прыняцці абгрунтаваных рашэнняў падчас галасавання.
IAR/аз