Беларуская Служба

Беларусу, які рыхтаваў акт дыверсіі ў Польшчы, прад'явілі абвінавачванне

18.08.2025 15:30
Мужчына прызнаў сябе вінаватым па прад'яўленых абвінавачваннях.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальная пракуратура Польшчы паведаміла, што беларусу, які рыхтаваўся падпаліць склад у Люблінскім ваяводстве, прадʼяўленыя абвінавачванні. 27-гадовы мужчына збіраў інфармацыю пра склад, а таксама здымаў будынак на відэа, рабіў фота. Затым ён перадаў відэазапісы прадстаўнікам замежнай разведкі, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжыньскі (Jacek Dobrzyński):

- Мужчына спачатку сачыў за будынкам, размешчаным у Люблінскім ваяводстве. Здымаў будынак на відэа, рабіў здымкі і адпраўляў усё даручальнікам, а таксама планаваў падпал. Поспехам Агенцтва ўнутранай бяспекі можна лічыць факт, што мужчына быў затрыманы на этапе падрыхтоўкі акту дыверсіі.

Пракуратура абвінаваціла падазраванага ў дзеяннях ад імя замежнай разведкі і падрыхтоўцы да дыверсіі і падрыўной дзейнасці. Мужчына прызнаў сябе вінаватым па прадʼяўленых абвінавачваннях.

Беларус быў затрыманы Агенцтвам унутранай бяспекі (ABW) у Варшаве 13 жніўня. Падазраваны быў змешчаны пад трохмесячны папярэдні арышт. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

IAR/аз

Шэсць чалавек абвінавацілі ў сабатажы па даручэнні замежнай разведкі. Сярод іх - тры беларусы

13.08.2025 10:50
Двое беларусаў часткова прызналі сябе вінаватымі і далі паказанні, а трэці не прызнаў віны, але даў кароткія тлумачэнні.