Беларуская Служба

Урад Польшчы хоча ўзмацніць пакаранне за напад на ратаўнікоў і паліцэйскіх

19.08.2025 18:19
Урад хоча ўзмацніць пакаранне за напад на ратаўнікоў «хуткай дапамогі», супрацоўнікаў міліцыі і грамадзян, якія аказваюць дапамогу.
Zdjęcie ilustracyjne: Ratownicy medyczni w trakcie interwencji
Zdjęcie ilustracyjne: Ratownicy medyczni w trakcie interwencjiFotoDax/Shutterstock

 Згодна з законапраектам, прынятым 19 жніўня Саветам Міністраў, такое правапарушэнне будзе карацца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў.

Цяпер максімальнае пакаранне за напад на супрацоўніка міліцыі складае 3 гады пазбаўлення волі, заявіў прэс-сакратар ураду Адам Шлапка:

– За напад на паліцэйскага, ратаўніка ці супрацоўніка хуткай дапамогі, або іншага чалавека, які дапамагае ў такіх сітуацыях, будзе пагражаць пакаранне пазбаўленнем волі ад трох месяцаў да пяці гадоў. Гэта азначае, што ў сітуацыі, калі, напрыклад, грамадзянін некаму дапамагае пасля здарэння, таму ж медычнаму ратаўніку, то бок ставіць пад пэўную пагрозу сваё здароўе і жыццё, і калі на такога чалавека нехта будзе нападаць, то дзеянні нападніка будуць кваліфікаваныя больш жорстка, да гэта пакаранне было да двух год.

Савет Міністраў таксама прыняў законапраект аб узмацненні пакарання за спальванне травы і развядзенне вогнішчаў на лугах, тарфяных балотах і ў лясах. Максімальны штраф павялічыцца з 5000 да 30 000 злотых.

Цягам апошніх год у Польшчы было некалькі гучных выпадкаў нападаў на супрацоўнікаў «хуткай дапамогі» і нават лекараў, якія працуюць у бальніцах.

IAR/вх