Беларуская Служба

Польскі салдат паранены на мяжы з Беларуссю

26.08.2025 08:56
Інцыдэнт адбыўся вечарам учора пры спробе затрымання нелегальных мігрантаў.
Польскі салдат на ахове мяжы з Беларуссю Крыніца: 12-я Шчэцінская механізаваная дывізія/x.com/12Dywizja

Учора вечарам на мяжы з Беларуссю быў паранены польскі салдат, паведаміла Аператыўнае камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы. Інцыдэнт адбыўся каля вёскі Чарэмха ў Падляскім ваяводстве падчас спробы спынення нелегальнага перасячэння граніцы групай замежных грамадзян. СМІ паведамляюць, што ў ходзе затрымання нелегалаў у руцэ салдата выбухнула шумавая граната. 

Вайскоўцу на месцы інцыдэнту была аказаная першая дапамога, пасля чаго яго даставілі ў бальніцу Беластока, дзе ён атрымаў спецыялізаваную медыцынскую дапамогу. Жыццю і здароўю салдата нічога не пагражае.

вс

здымак ілюстрацыйны