Амаль дзве траціны прадпрыемстваў у Польшчы жадаюць павялічыць укараненне штучнага інтэлекту. Гэта ставіць краіну на трэцяе месца ў Еўропе, пасля Эстоніі і Славакіі, пра гэта сведчаць вынікі даследавання AI Chamber, якія публікуе Rzeczpospolita.
Паводле іх, найбольшая цікавасць да паглыблення выкарыстання штучнага інтэлекту фіксуецца ў Эстоніі (75%), Славакіі (70%), а ў Польшчы, якая займае трэцяе месца ў рэгіёне – гэта 65%.
Больш чым кожны чацвёрты польскі прадпрымальнік усведамляе таксама праблемы, з якімі сутыкаецца штучны інтэлект. У Венгрыі – гэта 11%, а ў Харватыі – толькі 4%.
Даследаванні паказваюць, што ключавым фактарам выкарыстання штучнага інтэлекту з'яўляецца не даступнасць тэхналогій, а арганізацыйная сталасць і бізнес-дасведчанасць.
Напрыклад, апошні аналіз Atlassian паказвае, што супрацоўнікі, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект у выкананні асноўных задач, такіх як, пісанне электронных лістоў або пошук інфармацыі ў інтэрнэце, эканомяць у сярэднім 53 хвіліны ў дзень. Тыя, хто выкарыстоўвае штучны інтэлект стратэгічна (ставіцца да яго, як да супрацоўніка), эканоміць да 105 хвілін штодня.
Цікава, што найбольш сумневаў, калі гаворка ідзе пра ўкараненне штучнага інтэлекту маюць кампаніі з найбольш працяглым вопытам працы на рынку.
аз