Беларуская Служба

Сёння ноччу Польшча закрые мяжу з Беларуссю

11.09.2025 09:26
Апоўначы будуць закрыты астатнія памежныя пераходы з Беларуссю, якія яшчэ працавалі да гэтага часу.
   -
Памежны пераход на польска-беларускай мяжыКрыніца: podlasianin.com.pl

Рашэнне прыняў урад, і яно звязана з расійска-беларускімі вайсковымі вучэннямі «Захад-2025».

Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў аб закрыцці мяжы з Беларуссю ў аўторак. Ён заявіў, што гэта звязана з агрэсіўнымі расійска-беларускімі ваеннымі вучэннямі, якія пачнуцца заўтра каля польскай мяжы.

— З меркаванняў нацыянальнай бяспекі, з-за ваенных вучэнняў, мы закрыем мяжу з Беларуссю апоўначы з чацвярга на пятніцу. У тым ліку чыгуначныя пераходы. Міністэрствы, якіх датычыцца гэтая пастанова, абавязаны прадставіць падрабязныя справаздачы аб наступствах гэтага рашэння.

Закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю з'яўляецца прафілактычным і будзе поўным і часовым. Пакуль не паведамляецца, калі мяжа зноў адкрыецца. Аднак гэта адбудзецца толькі тады, калі ўрад будзе на 100% упэўнены, што сітуацыя больш не ўяўляе пагрозы для Польшчы і польскіх грамадзян.

Вучэнні «Захад» праводзяцца кожныя чатыры гады і ў іх удзельнічаюць тысячы расійскіх і беларускіх салдат. Апошнія вучэнні ў 2021 годзе, па сутнасці, выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі да ўварвання ва Украіну.

Расійска-беларускія ваенныя вучэнні «Захад-2025» пачнуцца 12 верасня, і будуць доўжыцца чатыры дні, да 16 верасня.

IAR/яс