Беларуская Служба

Як распазнаць ілжывую інфармацыю? Даступны дапаможнік па свеце анлайн-дэзінфармацыі

19.09.2025 16:15
Дапаможнік дапамагае адрозніваць праўду ад хлусні, абараняць сябе і сваіх блізкіх ад маніпуляцый і свядома арыентавацца ў свеце інфармацыі.
Fakenews.
Fakenews. ІлюстрацыяFot. Pexels / Modyfikacje: Demagog

Дэзінфармацыя ў сеціве набірае абароты — усяго за чатыры месяцы 2025 года Асацыяцыя «Дэмагог» (Stowarzyszenie Demagog) выявіла больш за 94 тысячы паведамленняў, якія хлусяць пра Украіну і яе грамадзян.

У адказ на пагрозы, якія зыходзяць ад дэзінфармацыі, арганізацыя падрыхтавала практычны дапаможнік, які крок за крокам падкажа, як распазнаць маніпуляцыі і не трапіць у дэзінфармацыйную пастку.

Дапаможнік уключае:

  • Рэальныя прыклады дэзінфармацыі з парадамі, як праверыць іх самастойна.
  • Спіс надзейных крыніц, якія варта выкарыстоўваць.
  • Практычныя анлайн-інструменты для праверкі кантэнту.
  • Практыкаванні для развіцця крытычнага мыслення.
  • Падказкі і матэрыялы для далейшага вывучэння.

Дапаможнік дапамагае адрозніваць праўду ад хлусні, абараняць сябе і сваіх блізкіх ад маніпуляцый і свядома арыентавацца ў свеце інфармацыі.

Дапаможнік выяўляе канкрэтныя выпадкі, як крыніцы дэзінфармацыі  выдавалі сябе за іншых асоб і арганізацыі, а таксама ілжывы кантэнт, раней правераны і абвергнуты Асацыяцыяй «Дэмагог».

яс