У Гайнаўцы згарэў гістарычны Дом ляснічага. Пажар успыхнуў уначы.
Гэта адзін з найстарэйшых і найбольш вядомых будынкаў горада. Апошнім часам у ім размяшчаліся крамы і пункты абслугоўвання.
Гэта значная страта для горада. Вялікі мадэрнісцкі Дом ляснічага быў пабудаваны ў 1930-х гадах, кажа Ала Грыц з Таварыства сяброў Гайнаўкі.
— Будынак быў пабудаваны ў 1934 годзе. Там размяшчаліся арганізацыі лясной гаспадаркі. Там была вялікая бібліятэка, прыгожая грамадская зала, а пазней — кінатэатр. У міжваенны перыяд там працаваў дзяржаўны ўніверсітэт, у наш час праводзіліся ўсе гарадскія балі і ўрачыстасці. Гэта велізарная страта для Гайнаўкі, не толькі матэрыяльная, але і духоўная».
Прычына пажару невядомая. Паліцыя распачала расследаванне.
IAR/яс