Беларуская Служба

У Польшчы зноў падаюць расійскія дроны

21.09.2025 15:28
Сёння ў Польшчы знойдзеныя тры БЛА.
          - . 20  2025
Польская паліцыя на месцы падзення аднаго з расійскіх дронаў у Вармінска-Мазурскім ваяводстве. 20 верасня 2025 года PAP/Tomasz Waszczuk

Беспілотнік, які быў сёння знойдзены ў Люблінскім ваяводстве, – гэта дрон-прынада «Гербера». Інфармацыя пра знойдзены БЛА паступіла каля поўдня варшаўскага часу, гаворыць маёр Дам’ян Стануля, прэс-сакратар Люблінскага ўпраўлення вайсковай жандармерыі.

- Беспілотнік знайшоў грыбнік. Мы можам пацвердзіць, што гэта дрон «Гербера». Ён знаходзіўся ў лесе прыкладна ў 1 тыс. 500 метрах ад вёскі. У выніку падзення БЛА ніхто не пацярпеў.

Следства расследуе Акруговая пракуратура ў горадзе Замасць.
Абломкі беспілотнікаў былі таксама знойдзены сёння раніцай у двух месцах у Мазавецкім ваяводстве.

Учора ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, якое мяжуе з Калінінградскай вобласцю, мела месца парушэнне паветранай прасторы Польшчы расійскімі дронамі. 

вс