Літва і Польшча лідзіруюць, дзе паказчыкі набліжаюцца да 50 працэнтаў, паводле даследавання Еўрапейскага аддзялення Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
«Трэць лекараў і медсясцёр паведамляюць пра сімптомы дэпрэсіі або трывогі», – адзначыў дырэктар СААЗ па Еўропе Ханс Клюге. Гэты паказчык у пяць разоў вышэйшы, чым для агульнага еўрапейскага насельніцтва.
«Больш за дзесяць працэнтаў з іх думаюць пра тое, каб пазбавіць сябе жыцця або нанесці сабе шкоду, гэта непрымальны цяжар для тых, хто апякуецца намі», – заявіў Клюге.
Краіны, дзе дэпрэсія найменш закранае лекараў і медсясцёр, – гэта Данія і Ісландыя, прыкладна каля 1% адказаў.
Даследаванне, праведзенае на выбарцы з 90 000 медыцынскіх работнікаў у 27 краінах ЕС, Ісландыі і Нарвегіі, таксама паказала, што траціна рэспандэнтаў падвяргалася пагрозам на працы, а 10% медыкі станавіліся ахвярамі фізічнага гвалту або сексуальных дамаганняў за апошні год.
Чвэрць лекараў у еўрапейскіх краінах працуюць больш за 50 гадзін на тыдзень, а 32% лекараў і чвэрць медсясцёр маюць толькі часовыя кантракты, што яшчэ больш павялічвае іх трывожнасць.
Паводле слоў Клюге, праблему дэпрэсіі сярод лекараў і медсясцёр неабходна вырашаць, асабліва ўлічваючы недахоп медыцынскіх работнікаў у Еўропе.
«Улічваючы перспектыву недахопу амаль мільёна медыцынскіх работнікаў у Еўропе да 2030 года, мы не можам дазволіць сабе страціць іх з-за знясілення, адчаю або гвалту», – падкрэсліў Клуге.
PAP/вх