«Мужчыну падазраюць у здзяйсненні дзеяння, звязанага з прычыненнем цяжкай цялеснай шкоды ў выглядзе захворвання, якое небяспечна для жыцця», – сказала пракурор.
Паводле пракуратуры, гэта не першы выпадак нападу гэтых сабак на людзей. Пракуратура шукае сведкаў такіх інцыдэнтаў і ўсіх, хто атрымаў траўмы ад сабак.
- Раней здараліся выпадкі, што сабакі не ўтрымліваліся адпаведным чынам. Шматразова сабакі ўцякалі з тэрыторыі і атакавалі іншых людзей, - гаворыць Эва Антановіч.
У нядзелю (12 кастрычніка) каля поўдня 46-гадовы кіроўца грузавіка спыніўся каля хуткаснай аўтамагістралі S3 і вырашыў пайсці ў лес, які прылягае да блізкага стралковага ціра. Сабакі, якія, верагодна, ахоўвалі аб'ект, вырваліся з-за плота і пакусалі мужчыну. У апошні момант кіроўца паведаміў пра гэта дыспетчару экстранай службы 112. Паліцыя знайшла 46-гадовага мужчыну са шматлікімі ранамі, ад якіх ён памёр.
ав