Беларуская Служба

Сейм Польшчы прыняў змены для раварыстаў і кіроўцаў

17.10.2025 12:32
Закон, як падкрэслівае Міністэрства інфраструктуры, з'яўляецца «расправай з рэцыдывістамі».
  17
Паседжанне Сейму 17 кастрычнікаPAP/Radek Pietruszka

Сейм Польшчы прыняў палажэнні, якія ўводзяць абавязак выкарыстання шлемаў кіроўцамі ровараў і электрасамакатаў ва ўзросце да 16 гадоў. Палажэнне таксама прадугледжвае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў за перавышэнне хуткасці больш чым на 50 км/г, нават па-за населенымі пунктамі. Гэта аднак не тычыцца хуткасных дарог і аўтастрад.

Згодна з новымі правіламі, кожнага, хто не падпарадкоўваецца часоваму пазбаўленню правоў і сядае за руль, а пасля яго спыняе паліцыя, будуць назаўсёды пазбаўляць правоў, і ён зможа падаць заяву на паўторнае атрыманне правоў толькі праз пяць гадоў.
Палажэнне, сярод іншага, аднаўляе выдачу вадзіцельскіх правоў катэгорыі B асобам, якія дасягнулі 17 гадоў і атрымалі пісьмовую згоду ад бацькоў або апекуноў. На працягу першых шасці месяцаў або да дасягнення 18 гадоў маладыя кіроўцы павінны будуць кіраваць транспартным сродкам пад наглядам асобы ва ўзросце не менш за 25 гадоў, якая мае не менш за пяць гадоў вопыту кіравання, і ім будзе дазволена кіраваць транспартным сродкам толькі ў межах Польшчы.

Новыя правілы не дазваляюць кіроўцам зніжаць штрафныя балы за сурʼёзныя парушэнні шляхам навучання.

Згодна з прынятым правілам, транспартным сродкам хуткай медыцынскай дапамогі будзе дазволена ездзіць па аўтобусных палосах.

Новыя правілы павышаюць узрост, з якога дзіця можа легальна ездзіць на электрасамакаце па дарозе агульнага карыстання, да 13 гадоў.

ав