Прэзідэнты Літвы Гітанас Наўседа і Польшчы Караль Наўроцкі афіцыйна адкрылі апошні ўчастак дарогі Via Baltica, якая злучае Варшаву з Каўнасам.
Прэзідэнт Наўроцкі падкрэсліў, што будаўніцтва і адкрыццё гэтай дарогі ў Польшчы і Літве, а таксама яе пашырэнне ў Латвіі і Эстоніі, было вялікім выклікам, але таксама і велізарнай эканамічнай магчымасцю:
- Via Baltica – ключавы транспартны калідор для ўсяго рэгіёну. Ён злучае краіны Балтыі праз Польшчу з Заходняй Еўропай і праз Via Carpatia з паўднёва-ўсходняй часткай Еўрапейскага Саюза. Ён дазваляе хутчэй і больш эфектыўна перамяшчаць тавары, паслугі і людзей, стымулюючы тым самым развіццё нашых эканомік, а таксама магчымасці для новых інвестыцый, працоўных месцаў і павышэння канкурэнтаздольнасці.
Via Baltica – адзін з найважнейшых еўрапейскіх маршрутаў. Яна злучае Варшаву, Каўнас і Вільнюс і працягваецца на поўнач да дзвюх іншых балтыйскіх дзяржаў і Фінляндыі. З польскага боку гэта хуткасная магістраль, а з літоўскага – аўтастрада. Маршрут таксама мае стратэгічнае значэнне для абароны і перамяшчэння вайсковых падраздзяленняў, бо праходзіць праз Сувалкскі калідор.
ав