Беларуская Служба

Больш за сто бальніц па ўсёй краіне хочуць удзельнічаць у праграме «Бальніцы прыязныя войску»

20.10.2025 17:53
Большасць устаноў размешчаны ўздоўж усходняй мяжы Польшчы. 
  .-
Міністр абароны У.Касіняк-Камыш PAP/Marian Zubrzycki

Больш за сто бальніц па ўсёй краіне хочуць удзельнічаць у праграме «Бальніцы прыязныя войску», арганізаваную Міністэрствам нацыянальнай абароны. Прадстаўнікі бальніц сустрэліся каля Згежа ў Лодзінскім ваяводстве, дзе абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаецца служба аховы здароўя ў перыяды крызісаў і ўзброеных канфліктаў.

Міністр нацыянальнай абароны, віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў, што большасць устаноў размешчаны ўздоўж усходняй мяжы Польшчы. Ён згадаў пра медычную пляцоўку ў Гайнаўцы, якая ўжо чатыры гады аказвае дапамогу функцыянерам і салдатам, якія служаць на польска-беларускай мяжы.

Міністр ацаніў, што без пашырэння супрацоўніцтва з грамадзянскімі бальніцамі, якімі ў асноўным кіруюць мясцовыя органы ўлады, немагчыма павысіць устойлівасць краіны да пагроз, у тым ліку звязаных з узброенымі канфліктамі.

Падчас удзелу ў канферэнцыі «Бальніцы прыязныя войску» Уладзіслаў Касіняк-Камыш абвясціў аб аднаўленні Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Лодзі. «Праца над гэтай праграмай ужо вядзецца, і мы хутка абʼявім падрабязнасці», – абвясціў міністр нацыянальнай абароны. Праект цяпер знаходзіцца на стадыі абмеркавання, і ўніверсітэт павінен пачаць навучанне ў 2026/2027 навучальным годзе. ВМА прызначана замяніць існуючую фрагментаваную сістэму падрыхтоўкі ваенна-медыцынскіх кадраў, якая абапіраецца на супрацоўніцтва паміж Медыцынскім універсітэтам, Ваеннай акадэміяй і Ваенным цэнтрам -медыцынскай адукацыі.

ав