Эрык Лю заняў першае месца на 19-м Міжнародным конкурсе піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна, які закончыўся ў Варшаве. На музычнае спаборніцтва амерыканец вярнуўся праз дзесяць гадоў – на 17-м конкурсе ён заняў чацвёртае месца.
Эрык Лю сказаў Польскаму радыё, што конкурс імя Шапэна для яго – гэта шматлікія эмоцыі.
- Я з цяжкасцю веру, што выйграў конкурс. Гэта шмат для мяне значыць. Я, дарэчы, не да канца быў упэўнены ў тым, ці я павінен ехаць у Варшаву на конкурс. Але ў выніку паехаў, а рашэнне прыняў па адной простай прычыне – гэта любоў да музыкі Шапэна.
Я лічу, што на конкурсных канцэртах – унікальная аўдыторыя, якая, скажам так, ловіць кожную ноту. І я падумаў, што гэта будзе дасканалая пляцоўка для дэманстрацыі маёй музыкі.
Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбудзецца сёння ўвечары ў Вялікім тэатры – Нацыянальнай оперы ў Варшаве.
Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапэна – гэта акадэмічны конкурс, які праходзіць у Варшаве адзін раз у пяць гадоў і які прысвечаны выключна музыцы Фрыдэрыка Шапэна. Лічыцца адным з самых прэстыжных міжнародных спаборніцтваў музыкантаў. Конкурс быў упершыню праведзены ў 1927 годзе.
вс