Беларуская Служба

Рыхтуецца польска-украінскае міжурадавае пагадненне «па флагманскім інфраструктурным праектам»

25.10.2025 17:36
Украінскі бок падкрэсліў, што падтрымка Польшчы — унікальная і беспрэцэдэнтная, а яе ўдзел у адбудове будзе асабліва важным.
C       , , 2025 .
Cтаршыня Камісіі Сейма па замежных справах Павел Коваль, Львоў, 2025 г. PAP/Vitaliy Hrabar

У Львове адбыўся чацвёрты Форум адбудовы Украіны пад дэвізам «Інтэграцыя – Эканоміка – Партнёрства», падчас якога Польшча пацвердзіла намер стаць адным з ключавых партнёраў у пасляваенным аднаўленні краіны.

Старшыня Рады супрацоўніцтва з Украінай, старшыня Камісіі Сейма па замежных справах Павел Коваль адзначыў, што будучыя праекты адбудовы будуць фарміраваць «новую Цэнтральную Еўропу», у якой Польшча і Украіна зоймуць цэнтральнае месца. Дыпламат паведаміў, што рыхтуецца міжурадавае пагадненне, якое прадугледжвае буйныя інвестыцыі ў «флагманскі інфраструктурныя праекты», што стануць «сігналам рэальнай польскай прысутнасці ў працэсе аднаўлення».

Украінскі бок падкрэсліў, што падтрымка Польшчы — унікальная і беспрэцэдэнтная, а яе ўдзел у адбудове будзе асабліва важным.

Паводле намесніка міністра развіцця Польшчы Міхала Яроса, супрацоўніцтва з Украінай — гэта не толькі інвестыцыі, але і падтрымка еўраінтэграцыі Кіева.

Форум стаў важнай платформай для дыялогу паміж бізнесам, урадамі і міжнароднымі арганізацыямі дзеля будучай адбудовы Украіны.

pap/эж