Дзякуючы ўрадавай праграме экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) ў Польшчы нарадзілася больш за 6 000 дзяцей, а амаль 20 000 жанчын зацяжарыла. Урадавая праграма кампенсацыі выдаткаў на лячэнне бясплоднасці стартавала ў чэрвені мінулага года.
Старшыня Асацыяцыі «Наш бусел» («Nasz Bocian») Марта Гурна (Marta Górna), лічыць, што праграма дала многім парам шанец на шчасце:
- Да ажыццяўлення праграмы многія пары, якія патрабавалі экстракарпаральнага апладнення, не маглі сабе дазволіць на такі від лячэння бясплоднасці. Між тым, сітуацыя падзелу пацыентаў на тых, хто можа сабе дазволіць на лячэнне, і тых, хто не можа – гэта вялікая сацыяльная несправядлівасць. Зараз кожны, хто мае такую патрэбу, можа прыняць удзел у згаданай праграме і змагацца за свае мары.
Нацыянальны кансультант па клінічнай эндакрыналогіі і рэпрадукцыі, прафесар Роберт Спачынскі (Robert Spaczyński), дадаў, што зацікаўленне праграмай вельмі высокае:
- Сродкі заканчваюцца. Мы не чакалі, што бюджэт праграмы ў памеры 0,5 мільярда злотых акажацца недастатковым.
Праграма кампенсацыі выдаткаў на ЭКА будзе дзейнічаць да канца 2028 года і, як чакаецца, будзе каштаваць у агульнай складанасці 2,5 мільярда злотых (больш за 590 мільёнаў еўра).
IAR/аз