Беларуская Служба

Польшча распачала крымінальную справу за спробу вярбоўкі лукашэнкаўскімі спецслужбамі супрацоўнікаў НАУ

09.11.2025 17:19
У другой палове ліпеня мінімум 10 супрацоўнікаў НАУ атрымалі паведамленні ад беларускіх спецслужбаў з прапановамі аб супрацоўніцтве.
Варшаўская акруговая пракуратура PAP/Albert Zawada

Варшаўская акруговая пракуратура распачала крымінальную справу па факце спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, паведаміў у сваім Тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка. Варшаўская пракуратура разглядае захады беларускіх спецслужбаў як дзеянні супраць бяспекі Польшчы.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле 130-м частка 1-я (шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Польшчы, за што пагражае ад 5 да 30 гадоў пазбаўлення свабоды.

У другой палове ліпеня мінімум 10 супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення атрымалі паведамленні ад беларускіх спецслужбаў з прапановамі аб супрацоўніцтве. Паведамленні ўтрымлівалі шантаж, спробы подкупу і абяцанні «пачаць усё з чыстага ліста».

вс