Супрацоўнікі польскай паліцыі заклікаюць пешаходаў насіць святлоадбівальныя элементы. У Польшчы абавязак нашэння флікераў дзейнічае па-за населенымі пунктамі, аднак паліцыя заклікае гэта рабіць таксама ў гарадах і вёсках.
«Гарадскія вуліцы таксама могуць быць дрэнна асветленымі. Дадактовай праблема з’яўляецца пахмурнае надвор’е: кіроўца можа слаба бачыць, што адбываецца на дарозе. Гэта невялікі элемент, які павялічвае нашу бяспеку», – кажа малодшы камісар (лейтэнант – рэд.) Рэната Шпакоўска з аддзелу дарожнага руху Люблінскага ваяводскага ўпраўлення паліцыі.
- Чалавека без флікера бачны толькі з 30 метраў. Насамрэч, у кіроўцы ёсць адна секунда, каб адрэагаваць. Але калі пешаход мае святлоадбівальны элемент ці святлоадбівальную камізэльку, то ён бачны з адлегласці да 150 метраў. Гэта дазваляе кіроўцу затармазіць альбо засігналіць і мець больш часу на рэакцыю.
У Польшчы праходзіць паліцэйская кампанія «Дай прыклад – надзень флікер».
вс