Беларуская Служба

Расце попыт на жыллёвыя крэдыты 

10.11.2025 13:15
Паводле звестак Бюро крэдытнай інфармацыі, у кастрычніку амаль 43 000 чалавек узялі іпатэку.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Raten-Kauf from Pixabay/CC0

Гэта на 3 працэнты больш, чым у верасні, і амаль на 25 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аналітык рынку нерухомасці Барташ Турэк адзначае, што гэты рост попыту абумоўлены некалькімі фактарамі.

— Заробкі павялічваюцца, а крэдыты пачалі таннець. Таксама палепшылася даступнасць крэдытаў. На рынку шмат прапаноў набыцця нерухомасці. Цэны ўстабілізаваліся. Даўно не было такога спалучэння пазітыўных фактараў. 

Аналітык з аптымізмам глядзіць у бліжэйшыя месяцы.

— Прагназуецца, што банкі будуць лагодзіць сваю крэдытную палітыку. Гэта азначае, што крэдыты могуць яшчэ патанець у выніку змяншэння працэнтных ставак. Пры растучых заробкаў, гэта павінна паспрыяць большай даступнасці крэдытаў.

Бюро крэдытнай інфармацыі ацэньвае, што агульны кошт выдадзеных іпатэчных крэдытаў у 2025 годзе можа перавысіць 90 мільярдаў злотых. Раней найбольшы кошт выдадзеных крэдытаў складаў 86 мільярдаў злотых у 2021 годзе.

ПР/юл