Беларуская Служба

10 станцый метро закрыюць у Варшаве на час рамонту

13.11.2025 10:00
Штодзённа варшаўскім метро карыстаюцца амаль 700 000 пасажыраў.
Варшаўскае метроMartyn Jandula / Shutterstock.com

Пачынаючы з сённяшняга вечара (13 лістапада) жыхары польскай сталіцы павінны ўзяць пад увагу істотныя збоі ў працы варшаўскага метро. З-за рамонту 10 станцый лініі М1 будуць зачыненыя з 21:30 да канца нядзелі, 16 лістапада.

У прыватнасці цягнікі не будуць хадзіць па маршруце «Віланоўска – Сладовец» (Wilanowska-Słodowiec). Жыхарам Варшавы давядзецца карыстацца заменным грамадскім транспартам. Заменныя аўтобусы і трамваі будуць хадзіць штодня з ранняй раніцы да 2:30 ноччу.

Збоі звязаны ca заменай абсталявання для кіравання рухам і крыніц электразабеспячэння на некалькіх станцыях. Рамонт павінен значна палепшыць бяспеку і надзейнасць лініі М1.

Падчас яго пасажыры змогуць карыстацца лініяй М1 на двух участках: «Млаціны – Сладовец» (Młociny-Słodowiec) і «Кабаты – Віляноўска» (Kabaty- Wilanowska).

Штодзённа варшаўскім метро карыстаюцца амаль 700 000 чалавек.

IAR/аз

PKP Intercity падпісала найбуйнейшы кантракт у гісторыі польскай чыгункі

12.11.2025 16:14
PKP Intercity заключыў гістарычную дамову з французскай кампаніяй Alstom на пастаўку 42 двухпавярховых цягнікоў, якія змогуць перавозіць больш за 550 пасажыраў кожны.