Сёння (14 лістапада) па ўсёй Польшчы пачынаюцца пратэсты фермераў. Яны маюць на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да такіх праблем, як нізкія закупачныя цэны на сельскагаспадарчыя тавары, высокія выдаткі на энерганосьбіты і паліва, а таксама імпарт прадуктаў харчавання, якія выцясняюць польскія тавары з рынку.
«Гэта не наша віна, што ўрад давёў нас да гэтага моманту, калі мы вымушаны пратэставаць», — кажа фермер Станіслаў Барна.
— Наш сабекошт, які мы ўкладаем у гектар вельмі вялікі і ў нас няма магчымасці яго вярнуць. Мы трапляем у фінансавыя цяжкасці не па сваёй віне, напрыклад, у Польшчу імпартуюцца вялікія колькасці нямецкай бульбы па 20 грошаў. У крамах бульба прадаецца па 2-3 злотых - гэтак не павінна быць.
Фермеры не перакрываюць дарог, а запавольваюць рух. Трактары выехалі на дарогі ў 41 месцы па ўсёй Польшчы. Найбольшыя цяжкасці кіроўцаў чакаюцца ў Заходнепаморскім ваяводстве.
Пратэст будзе працягвацца да 14 снежня.
IAR/яс