Беларуская Служба

У Гданьску праходзіць свята беларускай літаратуры

15.11.2025 12:03
Вечарам будзе ўручана літаратурная прэмія імя Гедройця за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
.
..

Арганізатары конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця – Беларусі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў называюць сённяшнія падзеі ў Еўрапейскім цэнтра салідарнасці ў Гданьску – святам беларускай літаратуры. І сапраўды – праграма вельмі багатая: сустрэчы з аўтарамі і аўтаркамі, дыскусіі пра свабоду слова, пераклады і выданне беларускай літаратуры, кніжны кірмаш і выстава кніг, забароненых у Беларусі.

Завершыцца дзень цырымоніяй узнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця, якая ўручаецца штогод з 2012 года. Кіраўніца Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай кажа, што кнігі з кароткага спісу прэміі – гэта найбольш цікавае ў прозе ў папярэднім годзе:

- У маім разуменне шорт-ліст, не толькі прэміі Гедройця, але і іншых узнагарод, павінен быць арыентырам замежных выдавецтваў, якія могуць звярнуць увагу на кнігі, якія варта заўважыць і зацікавіцца іх перакладам.

Кароткі спіс уключае шэсць кніг: «Гульні Цырцэі. Раман» Зміцера Дзядзенкі, «Занзібар. Сталенне маладой душы» Сяргея Дубаўца, «Перамена месцаў» Югасі Каляды, «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука, «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» Анкі Упалы і «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага.

ав