Надворʼе зменіцца ў бліжэйшыя дні. Варта рыхтавацца да прыходу ранняй зімы. Метэаролагі папярэджваюць, што ўначы можна чакаць не толькі замаразкаў, але і мінусавых тэмператур. Тэрмометры будуць паказваць да -6 градусаў Цэльсія, а ў некаторых месцах (у гарах) мароз можа быць яшчэ мацнейшым. У канцы наступнага тыдня чакаюцца снегапады.
У гэтыя выхадныя ў Польшчу будуць паступаць халодныя паветраныя масы. «Мы чакаем моцнай воблачнасці і дажджу на большай частцы тэрыторыі. А таксама мокрага снегу на паўночным усходзе. Дзённая тэмпература будзе вагацца ад 2 да 4 градусаў Цэльсія на паўночным усходзе, 5-7 градусаў Цэльсія ў цэнтры і 10-12 градусаў Цэльсія на поўдні краіны», – сказала Агнешка Прасек Польскаму радыё. Прэс-сакратар Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі падкрэсліла, што найбольш прыкметнае паніжэнне тэмпературы чакаецца ў пачатку наступнага тыдня. Максімальная дзённая тэмпература будзе вагацца ад 2 да 5 градусаў Цэльсія.
У ноч і раніцу на панядзелак і аўторак прагназуецца галалёд, у тым ліку ў паўднёвых раёнах Польшчы.
Аднак пахаладанне працягнецца нядоўга. Бліжэй да канца месяца – верагодна, каля 25 лістапада – чакаецца ўплыў больш мяккіх паветраных мас, якія набліжаюцца з Атлантыкі. Метэаролагі прагназуюць, што гэта прывядзе да вяртання восеньскага надворʼя. Аднак прагнозы надворʼя на канец месяца зʼяўляюцца папярэднімі і могуць змяняцца.
IAR/вх