Рух цягнікоў на чыгуначнай лініі Варшава — Люблін, на якой у выхадныя адбыліся два акты дыверсіі, адбываецца без перабояў. Цягнікі рухаюцца годна з раскладам.
Як паведаміў міністр інфраструктуры Польшчы Даруш Клімчак, на ўчастку Собалеў – Жычын адрамантаваны пашкоджаны шлях, а на ўчастку Зарэка – Пулавы Азоты адноўлена кантактная сетка. У першым выпадку рух у два бакі быў адноўлены праз 21 хвіліну пасля поўначы 18 лістапада, а ў другім — перад каля гадзінай раніцы. «Рух цягнікоў на ўсёй лініі L007 вядзецца па двух шляхах згодна з раскладам PKP PLK», — дадаў Даруш Клімчак.
Нагадаем, у выходныя на чыгуначным шляху каля вёскі Міка ў Гарвалінскім павеце быў падарваны выбуховы зарад. Цягнікі былі вымушаныя ехаць па другім шляху, быў уведзены пераменны рух.
Другі выпадак дыверсіі, пра які гавораць польскія ўлады, з вялікай доляй верагоднасці звязаны з пашкоджаннем сілавой кантактнай сеткі на дыстанцыі каля 60 метраў, а таксама з устаноўкай на рэйках металічнага хамута ў раёне Пулаў.
Адмыслова накінуты абруч быў разарваны цягніком, што праязджаў міма. У сваю чаргу пашкоджаная кантактная сетка ўдарыла па цягніку, у якім ехала амаль паўтысячы пасажыраў.
iar/эж