Беларуская Служба

Дональд Туск: Адказныя за дыверсіі на чыгунцы выехалі ў Беларусь

18.11.2025 14:31
Гэта двое грамадзян Украіны, якія працяглы час супрацоўнічалі з расійскай разведкай.
  . ,  , 18  2025 .
Прэм'ер Польшчы Д. Туск, Сейм Польшчы, 18 лістапада 2025 г. PAP/Tomasz Gzell

У мінулыя выходныя на лініі Варшава — Люблін у раёне вёскі Міка пад Пулавамі быў падарваны ўчастак чыгуначных шляхоў. Яшчэ адна выбуховая прылада была выяўлена спецслужбамі, яна не спрацавала. Таксама былі пашкоджаны кабель і ўсталяваны металічнага заціск на рэйкі, у выніку чаго дрот пад токам упаў на пасажырскі цягнік.  Дыверсіі стварылі рэальную пагрозу бяспецы пасажырам.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск 18 лістапада, прадстаўляючы ў Сейме інфармацыю аб гэтых актах сабатажу, паведаміў, што ўстаноўлены асобы адказных за дыверсію:

«Гэта двое грамадзян Украіны, якія працяглы час супрацоўнічалі з расійскай разведкай. Гэта ўстаноўлена нашай пракуратурай, і іх асобы ўстаноўлены ў выніку супрацоўніцтва са спецслужбамі нашых саюзнікаў»,  паведаміў Туск.

Прэм'ер-міністр таксама ўдаклданіўў, што дыверсанты ўжо пакінулі Польшчу праз памежны пераход у Цярэспалі.

Дыверсія на чыгунцы, магчыма, самы сур'ёзны інцыдэнт падобнага роду ў Польшчы з пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, - рэзюмаваў прэм'ер-міністр, выступаючы ў Сейме.

iar/эж

Начальнік Генштаба Польшчы: Праціўнік стварае спрыяльныя ўмовы для патэнцыйнага вядзення баявых дзеянняў

17.11.2025 10:50
У Польшчы расследуюць  акт дыверсіі на чыгунцы Варшава–Люблін: пашкоджаны  рэйкі. Улады гавораць пра гібрыдную атаку супраць крытычнай інфраструктуры.

Дыверсія на чыгунцы: выбухі кіраваліся з мабільнікаў. Уласнік SIM-картак устаноўлены

18.11.2025 12:10
Фігурантам справы могуць выставіць абвінавачанні ў пашкоджанні чыгуначнай інфраструктуры, стварэнні пагрозы катастрофы ў наземным руху, а таксама ў незаконным абароце небяспечных матэрыялаў.