Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што афіцыйная Варшава адклікае згоду на працу Генеральнага консульства Расіі ў Гданьску. Расійскае консульства ў балтыйскім горадзе – апошняя такога тыпу ўстанова ў Польшчы.
Сікорскі зазначыў, што інфармацыя аб закрыцці консульства ў Гданьску будзе перададзеная расіянам афіцыйнай нотай «на працягу некалькіх гадзін». Пры гэтым міністр удакладніў, што закрыццё консульства не азначае разрыву дыпламатычных адносін з Расіяй.
«Мы не плануем разрываць дыпламатычныя адносіны», – падкрэсліў Сікорскі, звярнуўшы ўвагу на тое, што краіны, дзе адбыліся акты тэрарызму або дыверсій, дзейнічалі падобным чынам.
Закрыццё Генеральнага консульства Расіі ў Гданьску – гэта адказ афіцыйнай Варшавы на два акты дыверсіі на чыгунцы, якія мелі месца ў апошнія дні ў Польшчы.
У кастрычніку 2025 года па патрабаванню Польшчы было закрытае Генеральнае консульства Расіі у Познані, а ў маі 2025-га – у Кракаве. У сваю чаргу ў студзені бягучага года Масква закрыла Генеральнае консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу, а ў ліпені – у Калінінградзе. Актуальна, акрамя пасольства ў Маскве, у Польшчы засталося толькі Генеральнае консульства ў Іркуцку. У студзені бягучага года Расія таксама закрыла Польскі інстытут у Санкт-Пецярбургу.
вс