Беларуская Служба

У Польшчы затрымалі першых падазраваных у здзяйсненні дыверсій на чыгунцы

19.11.2025 16:02
«Службы выйшлі на след замоўцаў. Выйшлі на след выканаўцаў. Я магу пацвердзіць, што ўжо адбываюцца затрыманні».
-    ( )   . 17  2025
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск (другі справа) на месцы дыверсіі. 17 лістапада 2025 годаPAP/KPRM

У Польшчы адбыліся першыя затрыманні ў рамках расследавання дыверсій на чыгуначнай лініі Варшава-Люблін, паведаміў афіцыйны прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі, выступаючы перад журналістамі ў Сейме. Ён падкрэсліў, што следства хутка рухаецца наперад, а ў службаў ужо ёсць значна больш інфармацыі, чым у першыя дні пасля здзяйснення дыверсійных актаў.

«Службы выйшлі на след замоўцаў. Выйшлі на след выканаўцаў. Я магу пацвердзіць, што ўжо адбываюцца затрыманні. Асобы, якія ўдзельнічалі ў гэтых дзеяннях, затрымліваюцца Агенцтвам унутранай бяспекі і паліцыяй. На дадзеным этапе я не магу раскрыць дадатковых дэталяў», – заявіў Дабжыньскі.

Як паведамлялася, у апошнія дні ў Польшчы мелі месца да сур’ёзныя выпадкі дыверсіі на чыгунцы. У першым інцыдэнце каля станцыі Міка (цэнтральнае Мазавецкае ваяводства) выбуховае прыстасаванне было прыведзенае ў дзеянне на пуцях падчас праходжання грузавога цягніка з дапамогай прылады, злучанай з ёй 300-метровым кабелем.

У другім інцыдэнце ў раёне горада Пулавы (Люблінскае ваяводства) на шляху быў устаноўлены сталёвы заціск, верагодна, з мэтай пусціць цягнік з рэек. Паблізу быў устаноўлены мабільны тэлефон, падключаны да зараднай прылады, каб запісваць тое, што адбываецца.

У здзяйсненні дыверсій падазраюцца двое грамадзян Украіны, якія выехалі ў Беларусь яшчэ перад іх ідэнтыфікацыяй праваахоўнымі органамі. Паводле польскіх спецслужбаў, сляды замоўнікаў вядуць у Расію. У сувязі з гэтым Польшча прыняла рашэнне закрыць Генеральнае консульства Расіі ў Гданьску.

вс