Беларуская Служба

Знішчальнікі ВПС Польшчы і саюзнікаў па НАТА былі паднятыя ў паветра ў сувязі з масіраванай атакай расіян на Украіну

06.12.2025 11:42
Мэтай нанясення ўдараў стала энергетычная і чыгуначная інфраструктура.
    ,       6
Украінскі пажарнік змагаецца з агнём, які ўзнік у выніку расійскіх атакаў 6 снежняPAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT

Знішчальнікі ВПС Польшчы і саюзнікаў па НАТА, якія дыслакуюцца на тэрыторыі краіны, былі паднятыя ў паветра ў сувязі з масіраванай атакай расіян на Украіну, паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл РП. Акрамя польскіх самалётаў, у паветра былі паднятыя знішчальнікі ВПС Чэхіі і Іспаніі, а на зямлі іх падтрымлівалі комплексы СПА ўзброеных сіл Германіі і Нідэрландаў. Гаворыць вайсковы аналітык Марэк Свярчыньскі.

- Пасля атакі дронаў на нашу тэрыторыю ў верасні прысутнасць ВПС краін НАТА была ўзмоцненая. Прычым самалёты дзяжураць не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах.

Парушэння паветранай прасторы Польшчы не назіралася, баявыя самалёты вярнуліся на базы.

Сёння раніцай, 6 снежня, Расія здзейсніла масіраваную атаку на Украіну з выкарыстаннем 653 баявых дронаў і 51 ракеты. Украінская супрацьпаветраная абарона збіла 585 беспілотных лятальных апаратаў і 30 ракет.

Мэтай нанясення ўдараў стала, у прыватнасці, энергетычная і чыгуначная інфраструктура. Некалькі чалавек атрымалі раненні. Паветраная трывога ахапіла амаль усю тэрыторыю Украіны.

вс