Бюро міжнароднага супрацоўніцтва Галоўнага ўпраўлення нацыянальнай паліцыі накіравала ў штаб-кватэру Інтэрпала ў Ліёне дакумент, падрыхтаваны пракуратурай. Ён тычыцца Яўгена Іванова і Аляксандра Конанава. Мужчыны, якіх падазраюць у актах сабатажу па даручэнні замежнай разведкі, уцяклі ў Беларусь.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Шыманскі заявіў Польскаму радыё 24, што ў выпадку з Мінскам усё – палітычная гульня:
- Там паўсюль ідзе гульня. Беларусь не з’яўляецца аўтаномнай, суверэнная дзяржавай. Там усё адбываецца па згодзе Крамля і служб. Таму гэта гульня. Хоць мы бачым сігналы, што Беларусь спрабуе весці перамовы з ЗША, шукае шляхі паразумення з ЕС. Пакуль гэта словы, мы чакаем рухі.
Яўгена Іванова і Аляксандра Конанава падазраюць у пашкоджанні пуцей выбуховай прыладай на чыгуначнай лініі Варшава-Люблін.
ав