Беларуская Служба

У Кузніцы польскія скаўты перадалі Віфлеемскі агонь міру гродзенскаму консулу

17.12.2025 18:01
Віфлеемскі агонь – гэта сімвал адзінства і братэрства, які скаўты перадаюць па ўсім свеце. 
ІлюстрацыяPixelArtisan1101/Pixabay/CC0

У памежным горадзе Кузніца падляскія скаўты перадалі Віфлеемскі агонь міру прадстаўнікам Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне.

Віфлеемскі агонь – гэта сімвал адзінства і братэрства, які скаўты перадаюць па ўсім свеце. 7 снежня польскія скаўты прынялі агонь ад славацкіх скаўтаў. Сёння яны перадалі яго консулу РП у Гродне:

- Гэта прыемна, што скаўты памяталі. Я ўзрушаны. Для суайчыннікаў на Гарадзеншчыне адкрыццё мяжы мае вялікае значэнне. Гэта можа быць сімвалічна, што мы змаглі са скаўтамі сустрэцца, забраць агонь, – гаворыць консул Богдан Кажанеўскі.

Скаўты, якія прывезлі Віфлеемскі агонь міру ў Кузніцу кажуць, што сёлетні пасыл, які спадарожнічае перадачы агню, гэта: «Клапаціся пра дабро ў сабе».

- Гэта ўніверсальны пасыл. Спадзяюся, ён трапіць на вялікую колькасць вігілійных сталоў на гэтым і тым баку мяжы, – сказаў кіраўнік беластоцкіх скаўтаў Кшыштаф Якубоўскі.

ав