Беларуская Служба

Вядомы лыжны курорт «Каспровы Верх» пачынае сезон 14 студзеня

10.01.2026 17:02
Вядзецца падрыхтоўка да адкрыцця трасы даўжынёй прыблізна 1200 метраў. 
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Darek Delmanowicz

Кампанія Polski Koleje Liowe (PKL) плануе адкрыць гарналыжны пад'ёмнік і лыжную трасу ў даліне Гансеніковай на Каспровым Верху з 14 студзеня. Кампанія заявіла, што трасы будуць гатовыя да зімовых канікул, пачынаючы з другой паловы студзеня.

Як стала вядома PAP, вядзецца падрыхтоўка да адкрыцця трасы даўжынёй прыблізна 1200 метраў. З-за дзеючых правілаў у Татранскім нацыянальным парку лыжныя трасы на Каспровым Верху нельга наснежваць штучным спосабам, гэта значыць, што лыжны сезон у гэтым раёне залежыць выключна ад натуральнага снегу.

«У нас у Падгаллі зімовае надвор'е, але снежнае пакрыццё ў Татрах пакуль не дасягнула патрэбнага ўзроўню. Мы рыхтуем трасу ў даліне Гансеніковай да адкрыцця лыжнага сезона на Каспровым Верху», — сказаў PAP Марцін Кухарскі, менеджэр татранскага курорта PKL Group.

Канчатковыя рашэнні адносна кольуасці і даўжыні адкрытых трас будуць прымацца ў залежнасці ад умоў надвор'я.

Каспровы Верх — адзінае месца ў Польшчы з высакагорнымі лыжнымі трасамі. Акрамя лыжнікаў і сноўбардыстаў, гэта месца прыцягвае турыстаў, якім падабаецца сама прагулка па канатнай дарозе і магчымасць палюбавацца зімовай панарамай Татр.

Сёлетнія зімовыя канікулы пачнуцца ў Польшчы 19 студзеня і — у залежнасці ад ваяводства — працягнуцца да 1 сакавіка.

PAP/юл