Беларуская Служба

Аператыўнае камандаванне: ноччу ў паветранай прасторы Польшчы заўважана больш беларускіх аб'ектаў

31.01.2026 08:20
Уведзены часовыя абмежаванні на выкарыстанне часткі паветранай прасторы над Падляшскім ваяводствам для грамадзянскай авіяцыі.
 3-     -
Камандзір 3-й ратацыі аперацыі "Бяспечнае Падляшша" генерал-маёр Войцех ЗялкоўскіPAP/Artur Reszko

Абʼекты, якія мінулай ноччу заляцелі з Беларусі ў паветраную прастору Польшчы, верагодна, зʼяўляюцца кантрабанднымі паветранымі шарамі, паведамляе Памежная служба. Гэта не першы падобны інцыдэнт за апошнія месяцы.

Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл паведаміла сёння раніцай, што ў паветранай прасторы Польшчы былі заўважаныя абʼекты, і «на падставе аналізу параметраў палёту з высокай ступенню верагоднасці было ацэнена, што гэта паветраныя шары, якія рухаюцца ў адпаведнасці з ўмовамі надворʼя».

Згодна з заявай камандавання, палёт гэтых абʼектаў кантраляваўся ваеннымі радыёлакацыйнымі сістэмамі.

Уведзены часовыя абмежаванні на выкарыстанне часткі паветранай прасторы над Падляскім ваяводствам для грамадзянскай авіяцыі. 

ПР/юл