Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі, гаворыцца ў паведамленні Аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы.
«У ноч з 31 студзеня на 1 лютага 2026 года беларускі бок зноў паспрабаваў правесці разведку і праверыць рэакцыю польскіх сістэм СПА, якія выявілі аб'екты, падобныя на паветраныя шары, што заходзілі ў паветраную прастору Польшчы. За палётамі абʼектаў сачылі ваенныя радыёлакацыйныя сістэмы», – напісалі польскія вайскоўцы. Яны зазначылі, што шары не ўяўлялі пагрозы для бяспецы паветранай прасторы Польшчы.
У паведамленні падкрэсліваецца, што Аператыўнае камандаванне знаходзіцца ў пастаянным кантакце з адпаведнымі службамі і ўстановамі ды праводзіць абмен інфармацыі аб паветраных абʼектах.
У папярэднюю ноч Польшча таксама зафіксавала паветраныя шары, якія набліжаліся да яе паветранай прасторы з Беларусі.
вс