Пачалося галасаванне за «Еўрапейскае дрэва года». Сярод 12 прапаноў ёсць і «Крывое дрэва» з Шыдлоўца (Szydłowiec)- горадa ў паўднёвай частцы Мазавецкага ваяводства.
«Гэта ўнікальны еўрапейскі белы вяз», – пераконвае мэр горада Артур Людэў (Artur Ludew):
- Гэты вяз расце ў парку Радзівілаў каля рова. Дрэву прыблізна 110 гадоў, а яго вышыня складае каля 14 метраў. Непадалёк знаходзіцца Культурны цэнтр у Шыдлоцы «Замак». Гэта супрацоўнікі ўстановы вырашылі ўнесці яго кандыдатуру на конкурс.
За 16-гадовую гісторыю конкурсу польскія дрэвы перамагалі ажно пяць разоў. У мінулым годзе пераможцам стаў польскі бук «Сэрца Далькоўскіх пагоркаў», намінаваны Аннай Гамулкай (Anna Gomułka) з Фонду на карысць сям'і і адраджэння польскай вёскі:
- Палякі вельмі любяць свае дрэвы і пра гэта гаворка ідзе ў згаданым конкурсе. Мы паказваем, наколькі яны важныя для нас. Мы мабілізуемся і галасуем. У іншых краінах такой мабілізацыі, як у Польшчы, няма.
Дзякуючы мабілізацыі інтэрнэт-карыстальнікаў бук «Сэрца Далькоўскіх пагоркаў» атрымаў амаль 150 тысяч галасоў. Конкурс «Еўрапейскае дрэва года» арганізаваны Асацыяцыяй экалагічнага партнёрства ў Бруселі, якая аб’ядноўвае экалагічныя фонды з розных краін.
Галасаванне праходзіць у інтэрнэце па адрасе: treeoftheyear.org/vote і працягнецца да 22 лютага.
IAR/аз