Беларуская Служба

Па запрашэнні Уладзіміра Зяленскага прэм'ер-міністр Дональд Туск у бліжэйшыя дні наведае Кіеў

03.02.2026 17:02
Яго будзе суправаджаць міністр фінансаў і эканомікі Анджэй Даманскі, які рыхтуе глабальную канферэнцыю па пытаннях аднаўлення Украіны.
Паседжанне ўраду РП PAP/Paweł Supernak

Прэс-сакратар урада Адам Шлапка заявіў, што гаворка ідзе, сярод іншага, пра забеспячэнне максімальна магчымага ўдзелу Польшчы ў гэтым працэсе:

- Гэтую канферэнцыю арганізоўваем мы. Мы хочам, каб нашы фірмы былі як мага большымі атрымальнікамі гэтага працэсу. Спадзяемся, гэта наступіць хутка. Другая справа – гэта вывучэнне ўкраінскага досведу з поля бою, гаворка пра беспілотнікі. Мы павінны максімальна карыстацца гэтым досведам.

Заўтра (4 лютага) у Абу-Дабі ўкраінская, амерыканская і расійская дэлегацыі зноў абмяркуюць мір ва Украіне.

ав