Ужо апошні шанец на ўдзел у некалькіх унікальных дабрачынных радыёаўкцыёнах. Польскае радыё грае з Вялікім аркестрам каляднай дабрачыннасці. Агулам слухачы ўжо ахвяравалі амаль 200 000 злотых.
У радыёаўкцыёнах удзельнічаюць і нашы калегі – пераможца зможа правесці дзень на Польскім радыё для замежжа.
Таргі заканчваюцца заўтра (9 лютага) а 14:00. 25 студзеня падчас грандыёзнага фіналу Вялікага аркестра Каляднай дабрачыннасці на Польскім радыё 1 адбыўся аўкцыён, у якім разыгралі «Залатое сэрца». Найвышэйшую стаўку — 100 000 злотых — прапанаваў спадар Патрык, слухач Польскага радыё з Нідэрландаў.
Ганаровы «Залаты мікрафон», прысуджаны трагічна загінулай журналістцы Трэцяга каналу Польскага радыё Касі Стапарчык, быў прададзены на аўкцыёне за больш чым 36 000 злотых. Сёлетні збор сродкаў накіраваны на падтрымку дыягностыкі і лячэння захворванняў страўнікава-кішачнага тракту ў дзяцей.
IAR/нг