Мешка Р., які ў траўні мінулага года здзейсніў жорсткае забойства жанчыны на кампусе Варшаўскага ўніверсітэта можа не паўстаць перад судом.
Эксперты ў галіне псіхіятрыі прыйшлі да высновы, што ён псіхічна недзеяздольны і патрабуе лячэння ў закрытай установе, паведаміла Варшаўская акруговая пракуратура.
Пракурор Артур Фольга (Artur Folga)заявіў, што эксперты рэкамендавалі ізаляваць 22-гадовага мужчыны. Калі бакі працэсу не ўнясуць пярэчанняў, пракурор падасць хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу мужчыны:
- У выпадку псіхічнай недзеяздольнасці і падачы экспертамі хадайніцтва аб карэкціроўцы мер бяспекі, пракурор просіць суд спыніць разгляд справы па першым пункце, а па другім – прызначыць меру бяспекі ў выглядзе змяшчэння ў псіхіятрычную ўстанову. Суд вырашае, ці спыніць разгляд справы – гэта раўназначна пацверджанню віны абвінавачанага, а затым вырашае пытанне аб мерах бяспекі.
Як падкрэслівае пракуратура, падазраваны Мешка Р. працягвае знаходзіцца пад вартай у якасці меры стрымання.
Нагадваем, на пачатку траўня мінулага года 22-гадовы студэнт юрыдычнага факультэта ўварваўся ў кампус Варшаўскага ўніверсітэта і напаў на людзей з сякерай. У выніку загінула 53-гадовая супрацоўніца адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта, а ахоўнік установы быў цяжка паранены.
IAR/аз