Беларуская Служба

Палякі хочуць быць гатовымі да патэнцыйнага ваеннага крызісу

18.02.2026 08:35
Папулярнасць праграмы ваеннай падрыхтоўкі «У гатоўнасці» (#wGotowości) б’е рэкорды ў Польшчы.
         (wGotowości).          .
У сакавіку стартуюць курсы ў рамках праграмы «У гатоўнасці» »(#wGotowości). Кіраўнік Мінабароны Уладзіслаў Касіняк – Камыш абмяркоўвае праграму «У гатоўнасці».facebook.com/MinisterstwoObrony

На працягу тыдня 9 000 чалавек зарэгістраваліся для ўдзелу ў праграме добраахвотнай ваеннай падрыхтоўкі «У гатоўнасці»(#wGotowości), якая стартуe ў Польшчы ў сакавіку. У сваю чаргу больш за 6 000 – спампавалі спецыяльна створанае для яе прыкладанне, паведаміў у размове з Польскім радыё прэс-сакратар генштаба палкоўнік Марэк Петржак (Marek Pietrzak):

- Гэта доказ таго, што палякі хочуць набыць рэальныя навыкі, якія павысяць іх бяспеку і бяспеку іхных блізкіх. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца курсы кібербяспекі, медыцынскія заняткі і тыя, што дэманструюць метады выжывання ў складаных умовах.

З 9 000 кандыдатаў больш за 600 – гэта асобы, якім менш, чым 18 гадоў. Паніжэнне мінімальнага ўзросту ўдзельнікаў, гэта адказ вайскоўцаў на заўвагі выпускнікоў мінулагодняй пілотнай праграмы «У гатоўнасці», якія выказвалі здагадку, што было б варта навучаць і маладзейшых асоб.

Кандыдатаў ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў павінны зарэгістраваць бацькі або законныя апекуны і разам з імі прайсці ваенную падрыхтоўку.

IAR/аз