Прэзідэнт Кіпра Нікас Хрыстадулідзіс пацвердзіў, што брытанская база на востраве, размешчаная ў Акраціры, была атакаваная іранскім баявым беспілотнікам «Шахед». Раней СМІ паведамлялі пра выбухі на згаданай базе.
Верагодна, ніхто не пацярпеў, а нанесеныя шкоды былі мінімальныя. СМІ паведамлялі таксама пра другі беспілотнік, які ляцеў у бок Акраціры, але быў збіты.
З-за пагрозы чакаецца, што частка персаналу, які знаходзіўся на брытанскай базе, неўзабаве пакіне яе.
Нагадваем, учора ўвечары прэм'ер Кір Стармер абвясціў, што Вялікабрытанія пагадзілася, каб Злучаныя Штаты выкарыстоўвалі брытанскія базы для «абарончых» удараў па іранскіх ракетных устаноўках.
Кіпр, які ўзначальвае працу ЕС у гэтым паўгоддзі, вырашыў склікаць на 3 сакавіка сустрэчу ў рамках Еўрапейскага механізму рэагавання на крызісы на палітычным узроўні.
У сваю чаргу на сёння (2 сакавіка) запланаваная спецыяльная сустрэча камісараў ЕС, прысвечаная бяспецы. Яе склікала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Учора яна гаварыла па тэлефоне з лідарамі краін Блізкага Усходу, у тым ліку з тымі, якія падвергліся нападу з боку Ірана, і выказала салідарнасць. Яна таксама заклікала да змены рэжыму ў Іране.
IAR/аз