Беларуская Служба

Працаўнікі Радамскага абароннага завода баяцца застацца без працы

17.03.2026 15:40
На днях прэзідэнт Польшчы заявіў, што не падпіша закон аб еўрапейскім крэдытаванні вайсковых закупак SAFE.
.
. PAP/Albert Zawada

Занепакоенасць з нагоды працоўных месцаў і надзеі на новыя кантракты — гэтым занятыя думкі супрацоўнікаў польскай абароннай прамысловасці. Радамскі абаронны завод гатовы выконваць заказы па праграме SAFE і пастаўляць сучасную зброю сілавым структурам.

Перспектыва атрымання сродкаў ЕС дае надзею і шанец на гады спакойнай працы. Цяпер супрацоўнікі абароннага завода турбуюцца пра будучыню, кажа старшыня завадскога прафсаюза «Салідарнасць» Даніэль Дарацінскі:

— У калектыве ёсць занепакоенасць. Замова вісіць. Няма канкрэтыкі. Нам пагражае не працягненне дамоваў са 170 асобамі. ¼ завода можа застацца без працы.

Прафсаюзы і кіраўніцтва кампаніі гавораць у адзін голас. Самае галоўнае — захаваць працоўныя месцы і ўзровень вытворчасці, які быў дасягнуты нядаўна. Радамскі завод здольны вырабляць ад васьмідзесяці да ста тысяч адзінак зброі ў год.

На днях прэзідэнт Польшчы заявіў, што не падпіша закон аб еўрапейскім крэдытаванні вайсковых закупак SAFE.

ав