Беларуская Служба

Урад Польшчы працуе над стрымліваннем росту цэн на паліва

26.03.2026 14:03
Польшча мае дастатковыя запасы нафты і прыроднага газу.
.
Ілюстрацыя. Фота: O. Kalacheva/shutterstock

Урад Польшчы рыхтуе захады, якія павінны абмежаваць рост цэн, выкліканы вайной на Блізкім Усходзе. Пра гэта заявіў міністр фінансаў і гаспадаркі  Польшчы Анджэй Даманьскі.

— Зніжэнне ПДВ на паліва — гэта адно з рашэнняў, якое мы цяпер вельмі дэталёва аналізуем. Думаю, гэта даволі верагодны крок. Для нас вельмі важна, каб зніжэнне ПДВ сапраўды прывяло да ніжэйшых цэн на бензін для кіроўцаў, а не было, кажучы груба, «з’едзена» пастаўшчыкамі, дыстрыб’ютарамі ці заправачнымі станцыямі.

Міністр таксама запэўніў, што Польшча мае дастатковыя запасы нафты і прыроднага газу. На дадзены момант няма неабходнасці выкарыстоўваць рэзервы, бо сыравіна паступае з іншых рэгіёнаў, абмінаючы Блізкі Усход.

iar/эж